Interhistory: Курс па мэнэджмэнце культурнай спадчыны ў Віцебску

Увесну 2015 года ў Віцебску пройдзе навучанне па адукацыйным курсе "InterHistory" для мэнэджэраў культурнай спадчыны. Курс прызначаны для моладзі (16-28 гадоў), у яго межах адбудуцца лекцыі і семінары спецыялістаў у сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Заняткі ладзяцца па ўікэндах. Пасля заканчэння курсу запланавана рэалізацыя ўласных праектаў.

Колькасць удзельнікаў курсу абмежаваная. Кандыдаты мусяць падаць заяўку да 23:59 19 сакавіка 2015 года на е-мэйл: interhistory2015@gmail.com.

Змест заяўкі:

  1. Прозвішча, імя.
  2. Дата нараджэння.
  3. Месца вучобы (працы), від дзейнасці.
  4. Спасылка на профіль Facebook / Укантакце.
  5. Нумар мабільнага тэлефона.
  6. Е-мэйл.
  7. Аповед (4-7 сказаў) пра тое, навошта Вам патрэбны ўдзел у курсе.
  8. Досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці).

Навучанне прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на эл. пошту: interhistory2015@gmail.com.

Паводле Ampby.org.