Intercamp: Вясновыя вакацыі ў Літве

"Офіс прасоўвання ініцыятыў" (Мінск) запрашае падлеткаў 13-17 год у летнік міжнародных камунікацый "ІNTERCAMP: Вакацыі ў Літве".

Мэта летніку - развіццё лідарскіх якасцяў, навыкаў зносін у міжнародным асяродку. Адукацыйная праграма ўключае шэраг трэнінгавых заняткаў па будаванні камунікацыі з аднагодкамі з Беларусі і іншых краін, міжкультурным дыялогу, лідарстве й працы ў камандзе.

Удзельнікаў летніку чакаюць: культурніцкія і гульнявыя вечарыны, майстэрні па вывучэнні краін Еўропы, клуб развіцця навыкаў зносін. Прадугледжаны адукацыйна-пазнавальныя экскурсіі ў Тракай і Вільнюс. У працы летніку ўдзельнічаюць высокакваліфакаваныя спецыялісты з педагагічнай адукацыяй і міжнародным прафесійным досведам, замежныя валанцёры "Офіса прасоўвання ініцыятыў".

Працоўныя мовы летніку: беларуская, ангельская, руская.

Месца летніку - сядзіба Ёварышкес (Тракайскі раён, Літва).

Ад'езд - раніцай 20 сакавіка, вяртанне ў Мінск - 25 сакавіка 2016 года.

Удзельнікі летніку пакрываюць выдаткі на:

  • пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі ў Літве - 160 еўра (аплочваюцца ў дзень прыезду ў летнік),
  • праезд Мінск-Вільнюс-Мінск - 40 еўра (аплочваюцца ў дзень набыцця білетаў),
  • адукацыйныя паслугі "Офіса прасоўвання ініцыятыў" - 3,4 млн. беларускіх рублёў (аплочваюцца пры заключэнні дамовы пра ўдзел).

Аднаразовая віза ў Літву ёсьць бясплатнай. Усе, хто ўдзельнічаў раней у праектах "Офіса прасоўвання ініцыятыў" маюць зніжку ў 20% на адукацыйныя паслугі. З праграмай летніку можна азнаёміцца тут.

Каб запісацца ў летнік, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (029) 395 85 02, на е-мэйл: ngo.oip@gmail.com.

 

Крыніца: NGO-OIP.by.