Інтэнсіў-курсы польскай мовы

Польская Вышэйшая Школа гуманітарных навук і журналістыкі запрашае на інтэнсіў-курсы польскай мовы. Курс ахоплівае базавую граматыку мовы і распрацаваны для тых, хто плануе навучанне ў Польшчы. Тэрмін навучання складае 2-4 тыдні. Мова выкладання – польская. Прадуглеждана падтрымка на рускай мове. Заняткі будуць праходзіць штодзень па 4-6 гадзінаў у невялікіх групах.

У праграму навучання ўваходзяць:

  • заняткі па польскай мове,
  • культурна-турыстычная праграма, экскурсіі па горадзе Познані,
  • сустрэчы з носьбітамі мовы,
  • рускамоўная падтрымка кардынатара WSNHiD.

Базавы пакет навучання (заняткі і метадычныя матэрыялы) ў студзені ці ліпені 2015 года каштуе 700 польскіх злотых. Поўны пакет - 1400 польскіх злотых (разам з пражываннем, харчаваннем і інш.). Запісацца на курсы можна тут. Падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце.

Паводле Adukacyja.info.