Інтэграцыйны летнік Круглае возера 2016 (Беларусь)

З 6-га па 16-га жніўня 2016 года беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Розныя-Роўныя"  ладзіць паблізу Плешчаніц (Беларусь) інтэграцыйны летнік "Круглае возера 2016". На працягу 10-ці дзён удзельнікі летніку будуць жыць у намётах па беразе возера. Запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-35 год, у тым ліку людзі с інваліднасцю. Мэта інтэграцыянага летніку - абмеркаванне працэсаў сацыялізацыі чалавека, уплыву асяроддзя на жыццё, шляхоў хуткай адаптацыі ў сучасным грамадстве.

Удзельнікі летніка навучацца:

  • прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, без прымхаў і ўмоўнасцей;
  • максімальна выкарыстоўваць патэнцыял кожнага чалавека ў каманднай працы;
  • вырашаць канфліктныя сітуацыі і ператвараць іх у карысны досвед;
  • выказваць свае меркаванні і праяўляць ініцыятыву;
  • самастойнай арганізацыі вольнага часу;
  • прымаць рашэнні і ўсведамляць наступствы сваіх учынкаў.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і праезд з Мінска да летніка. Кандыдаты мусяць даслаць анкету на е-мэйл: summercamp.ko@gmail.com. Апошні дзень рэгістрацыі ўдзельнікаў - 25 ліпеня 2016 года. Тэлефон для даведак: (029) 555 68 38. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле RRby.org.