Інтэграцыйны летнік "Круглае возера 2015"

Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Розныя-Роўныя" запрашае на інтэграцыйны летнік для людзей з інваліднасцю "Круглае возера 2015", які пройдзе 18-28 ліпеня 2015 года бліз Плешчаніц (Мінская вобласць, Беларусь).

На летнік запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў.

Арганізатары забяспечваюць транспарт, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў летніку.

Трэнінг-праграма скіравана на:

- выкарыстанне патэнцыялу кожнага ўдзельіка падчас каманднай працы,

- прыманне іншых людзей без стэрэатыпаў,

- прыняцце рашэнняў з улікам наступстваў,

- вырашэнне канфліктных сітуацыяў,

- ініцыятыўнасць і выражэнне меркавання,

- арганізацыю ўласнага вольнага часу.

Жадаючыя прыняць удзел мусяць даслаць запоўненую анкету не пазней за 6-га ліпеня 2015 года на е-мэйл: summercamp.ko@gmail.com. З правіламі ўдзелу і праграма летніку можна азнаёміцца тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (029) 555 68 38 (МТС), (017) 242 07 67 (тэл./факс).

 

Паводле Rrby.org.