Інстытут імя Гётэ ў Мінску шукае супрацоўніка інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела

З 1-га красавіка 2016 года Інстытуту імя Гётэ ў Мінску патрабуецца супрацоўнік інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела - на час дэкрэтнага адпачынку асноўнага супрацоўніка.

Патрабаванні: валоданне беларускай, рускай і нямецкай мовамі; веданне праектнага менеджменту; валоданне MS Office; гатоўнасць да гнуткага працоўнага графіку (праца ў вечаровы час і па суботах); уменне працаваць з інфармацыяй і медыя, інш.

Вітаюцца: ініцыятыўнасць, арганізацыйны талент, крэатыўнасць, здольнасць да працы ў камандзе і высокі ўзровень сацыяльнай кампетэнцыі, ветлівасць, гатоўнасць браць удзел у праграмах павышэння прафесійнай кваліфікацыі.

Службовыя абавязкі:

  • выдача чытачам бібліятэкі друкаваных, аўдыёвізуальных носьбітаў інфармацыі;
  • прадастаўленне чытачам электронных паслуг бібліятэкі, абслугоўванне электроннага абанемента;
  • кансультаванне праз сетку Інтэрнэт/тэлефон;
  • вядзенне базы дадзеных чытачоў, рассылка напамінаў у выпадку невяртання носьбітаў інфармацыі ў вызначаны тэрмін, складанне статыстыкі аб карыстанні бібліятэкай;
  • каталагізацыя друкаваных і аўдыёвізуальных носьбітаў інфармацыі;
  • удзел у працы па фармаванні бібліятэчных фондаў;
  • праца з грамадскасцю і бібліятэчны маркетынг (бібліятэка як навучальны і камунікатыўны цэнтр);
  • удзел у планаванні і арганізацыі праектаў прафесійнага ўдасканалення спецыялістаў інфармацыйна-бібліятэчнай сферы, перакладчыкаў і выдаўцоў;
  • садзейнічанне развіццю інфармацыйнай, чытацкай і медыйнай кампетэнтнасці, папулярызацыі сучаснай нямецкай літаратуры.

Умовы працы: 40 гадзін на тыдзень, працоўная дамова тэрмінам каля 18 месяцаў.

Кандыдаты мусяць даслаць свае дакументы (рэзюмэ, аўтабіяграфію; пасведчанні і рэкамендацыйныя лісты пры наяўнасці) кіраўніку інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела Інстытута імя Гётэ ў Мінску Аляксандру Сяргеевічу Назарчуку на е-мэйл: nasartschuk@minsk.goethe.org.
Дэдлайн - 13 сакавіка 2016 года. Даведкі па тэл.: (017) 237 71 19(26).

 

Крыніца: Goethe.de