Інстытут імя Гётэ: Стажыроўкі для настаўнікаў нямецкай мовы

З верасня па снежань 2015 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску ладзіць стажыроўкі ў Германіі для настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы са школ і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Працягласць стажыровак складае ад 4-х да 7-мі дзён. Удзельнікі наведаюць канферэнцыі па пытаннях адукацыі ў Германіі, праграма ўключае наведанне заняткаў, устаноў адукацыі і семінараў. Выдаткі на праезд ажыццяўляюцца за кошт Інстытута імя Гётэ ў Мінску і Міністэрства замежных спраў Германіі.

Пытанне вызвалення ад працы на час удзела ў праграме вырашаецца на ўзроўні Міністэрства адукацыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб тэрмінах паездак, месцах знаходжання ў Германіі асобы, якія падалі заяўкі на ўдзел у стажыроўках, атрымаюць у жніўні 2015 года.

Кандыдаты мусяць да 19 жніўня 2015 года даслаць заяўкі на е-мэйлы: exu@minsk.goethe.org, Marina.Mitkina@minsk.goethe.org. Спампаваць форму заяўкі.

 

Паводле Goethe.de.