Інстытут імя Гётэ: Майстар-клас па дакументальным кіно (Мінск)

Інстытут імя Гётэ і Міністэрства замежных спраў Германіі запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным праекце "Жыццё моладзі ў Беларусі".

Праект уключае 5-дзённы майстар-клас па дакументалістыцы нямецкага рэжысёра Фларыяна Тальхофера, а таксама конкурс сцэнару "Жыццё моладзі ў Беларусі". Аўтар(ка) лепшага сцэнару атрымае магчымасць паехаць на стажыроўку ў Германію.

Майстар-клас па дакументальным кіно пройдзе ў Мінску 27-31 жніўня 2015 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост 20-40 гадоў,

- зацікаўленасць у жыцці моладзі ў Беларусі,

- адпаведны досвед у галіне кінематаграфіі і дакументалістыкі.
Кандыдаты мусяць да 16 жніўня 2015 года даслаць заяўку і CV на е-мэйл: WorkshopBelarusDoc@gmail.com.

Больш падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства знаходзіцца тут, з апісаннем праекта можна азнаёміцца на гэтай старонцы.

 

Паводле Adukacyja.info.