Інклюзіўная Беларусь - творчы конкурс ААН для школьнікаў

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ладзіць творчы конкурс для вучняў сярэдніх школ, гімназій, мастацкіх школ, цэнтраў дадатковай адукацыі.

Конкурс "Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця" скіраваны на памяншэнне няроўнасці, заахвочванне дзяцей і моладзі да творчага пошуку, асэнсавання праблем ў галіне ўстойлівага развіцця.

Узрост удзельнікаў конкурсу - 7-18 год.

Намінацыі конкурсу:

- жывапіс, графіка, калаж (памер 40х60 см; акварэль, гуаш, туш; любая тэхніка выканання; творчыя працы дасылаюцца ў нягнуткіх канвертах з пазнакай "Інклюзіўная Беларусь" на адрас: Прадстаўніцтва ААН, вул. Кірава, 17, 3-ці паверх, Мінск, 220 050, Беларусь);

- эсэ (на беларускай ці рускай мове, максімум 800 слоў, лічбавы фармат; неабходна адправіць на е-мэйл: radivinovski@un.org);

- відэа (любы фармат, на любым носьбіце ці ў Сеціве, хранаметраж - да 3-х хвілін).

Творчыя працы мусяць быць прысвечаны наступным тэмам:

  • Абарона дзяцей і правоў дзяцей.
  • Правы людзей з інваліднасцю.
  • Дамашні гвалт і гендэрная роўнасць.
  • Міграцы і ўцекачы.
  • Ахова навакольнага асяроддзя.
  • Здаровы лад жыцця.

Крытэры для азднак журы:

  • глыбіня раскрыцця тэмы;
  • персанальны характар успрымання тэмы і яе асэнсавання;
  • мастацкае раскрыццё тэмы;
  • тэхнічнае выкананне.

Дэдлайн - 30 верасня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле UN.by.