Infographer: Кампанія па папулярызацыі беларускай літаратуры

У інтэрнэт-праект Infographer (Беларусь), які плануе ажыццяўленне (ў анлайн- і офлайн-фармаце) кампаніі па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры, патрабуюцца рэдактар і валанцёры.

Патрабаванні: досвед працы з інфаграфікай і статыстычнымі дадзенымі, валоданне беларускай мовай, досвед працы ў журналістыцы, а таксама ў сацыяльных сетках, валоданне Adobe Photoshop, Adobe Illustrator. Вітаецца творчы падыход.

У абавязкі ўваходзяць: прамоўцыя і вядзенне сайта праекту і суполак у сацыяльных сетках, пошук тэмаў і інфармацыі для інфаграфікі, каардынацыя працы каманды.

Валанцёры Infographer маюць прасоўваць суполкі кампаніі па папулярызацыі беларускай літаратуры ў сацыяльных сетках, ствараць яе тэматычны кантэнт.

Каб падаць заяўку на валанцёрства, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: InfoGrapherBy@gmail.com (з тэмай ліста "Удзел у літаратурнай кампаніі").

Кандыдаты на пасаду рэдактара Infographer маюць даслаць CV на гэтую ж электронную скрыню (з пазнакай у тэме ліста "Заяўка на пасаду рэдактара").

Дэдлайн - 1 красавіка 2016 года.

 

Паводле NGO.by.