Інфармацыйныя сустрэчы Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі па падрыхтоўцы конкурсных заявак

14-га, 15-га і 20-га студзеня 2015 года Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі ладзіць ў Мінску, Гомелі і Віцебску інфармацыйныя сустрэчы, прысвечаныя адкрытаму конкурсу праектных заявак для Беларусі ў межах тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады".

На інфармацыйныя сустрэчы запрашаюцца зацікаўленыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, мясцовых дзяржаўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі. Падчас сустрэчаў у межах праграмы "Дом узаемаразумення" адбудуцца трэнінгі па распрацоўцы праектаў і складанні праектных прапаноў.

Адмысловы даведнік-кіраўніцтва для заяўнікаў можна атрымаць у Прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі па адрасе: вул. Энгельса, 34а/2, Мінск, ці знайсці на сайце: https://webgate.ec.europa.eu.

Для таго, каб прыняць удзел у інфармацыйных сустрэчах, неабходна зарэгістравацца па тэл.: (017) 294 86 63, (044) 707 04 43, ці праз электронную пошту: infoday@communication.by.

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель) прапануе бясплатныя кансультацыі па пытаннях падрыхтоўкі праектных заяў. Замовіць кансультацыю можна тут. Кансультатыўная дапамога аказваецца ў межах праграмы "Дом узаемаразумення".