Інфармацыйная сустрэча Амбасады Каралеўства Нідэрландаў (Мінск)

5 жніўня 2015 года ў Мінску Амбасада Каралеўства Нідэрландаў ладзіць  інфармацыйную сустрэчу па падрыхтоўцы праектных прапаноў да конкурсаў Фонда правоў чалавека і праграмы малых праектаў "MATRA".

Конкурсы па фінансаванні прапаноў ладзяцца з мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі.

Падрабязная інфармацыя пра конкурсы знаходзіцца тут.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў інфармацыйнай сустрэчы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў ажыццяўляецца да 4-га жніўня 2015 года. Для рэгістрацыі неабходна даслаць пацверджанне на электронны адрас Ганаровага Консульства Нідэрландаў у Беларусі: NLconsulate@mail.by. УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да арганізатараў праз Skype Matra.Kap альбо е-мэйл: war-belarus@minbuza.nl, w.borodzicz-smolinski@minbuza.nl.