Impact Hub: Воркшоп па сацыяльным прадпрымальніцтве (Мінск)

26-27 снежня 2015 года пляцоўка Talaka.by запрашае на воркшоп па сацыяльным прадпрымальніцтве. Запрашаюцца будучыя сацыяльныя прадпрымальнікі з усёй Беларусі.

Навучэнцы вывучаць тэхналогію Impact Hub па стварэнні бізнэс-мадэлі для сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Вітаюцца кандыдаты з рэгіёнаў і ўдзельнікі са сваімі ідэямі, якім патрэбны бізнэс-падыход для развіцця сваіх праектаў.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў на час воркшопу.

Каб зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету да 23:59 22 снежня 2015 года. Колькасць месцаў абмежаваная.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да менежэра па арганізацыйным развіцці Уладзя Сташкевіча па тэл.: (029) 261 23 90, е-мэйл: coop.talaka@gmail.com. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле SocNews.by.