Група Сусветнага банка: Вакансія кансультанта па мадэрнізацыі інфраструктуры адукацыі (Беларусь)

Група Сусветнага банка шукае кансультанта для аказання падтрымкі ў паспяховай рэалізацыі праекту "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Беларусі".

Патрабаванні да кандыдатаў:

- свабоднае валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай і рускай мовамі;

- разуменне фінансавых і эканамічных аспектаў і здольнасць аналізаваць пытанні, звязаныя з планаваннем у дзяржсектары і менеджментам у галіне адукацыі;

- валоданне Microsoft Office (Word, Excel, PowerPoint, Outlook);

- ступень магістра (альбо эквівалент) у галіне адукацыйнай палітыкі, дзяржкіравання, архітэктуры, гарадскога планавання, будаўніцтва ці ў сумежных сферах.

Вітаюцца:

- здольнасць працаваць самастойна, своечасова планаваць і выконваць заданні, рабіць справаздачу аб выкананай працы;

- працоўны досвед (мінімум 2 гады) у галіне кіравання інфраструктурай адукацыі, архітэктуры, гарадскога планавання або будаўніцтва.

Праца кансультанта/кі мае мэтай дапамогу Сусветнаму банку ў наглядзе за рэалізацыяй праекту "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Беларусі" і падтрымку групе па рэалізацыі праекту і міністэрству адукацыі Беларусі ў выкананні мерапрыемстваў па здзяйсненні праекту.

У абавязкі ўваходзяць:

  • камунікацыя са службовымі асобамі Сусветнага банка і беларускіх органаў дзяржкіравання;
  • наведванне ўстаноў сярэдняй агульнай адукацыі, дзе плануюцца альбо ідуць рэмонтныя працы, і забеспячэнне іх адпаведнасці мэтам праекту і выканання згодна з працэдурамі Сусветнага банка;
  • праца па своечасовым забеспячэнні закупак і тэхнічнага нагляду;
  • своечасовае інфармаванне праектнай групы аб бягучых праблемах;
  • прадстаўніцтва Банка ў пытаннях, звязаных з рэалізацыяй праекту (пры неабходнасці) і інш.

Тэрмін працы - 60 працоўных дзён у перыяд з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2016 года (з магчымасцю працягу).

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ і сціслы суправаджальны ліст (да 350 словаў) на ангельскай мове на е-мэйл: bInfo@Worlbank.org.

Апошні дзень падачы рэзюмэ - 28 сакавіка 2016 года. Падрабязней - тут.

 

Паводле Worldbank.org.