Гранты National Geographic для маладых даследчыкаў

Нацыянальнае геаграфічнае таварыства (ЗША) прапануе гранты маладым даследчыкам (узрост 18-25 год) па праграме "Young Explorers Grants". Таварыства падтрымлівае спецыялістаў, якія маюць намер рэалізаваць уласны праект альбо ажыццявіць "палявыя" даследаванні ў адной з 18 краін Азіі.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца: археолагі, антраполагі, астраномы, эколагі, геолагі, фатографы і ўсе зацікаўленыя ў захаванні навакольнага асяроддзя, архітэктуры і г.д.

Памер гранту складае 2-5 тыс. даляраў ЗША. Кандыдаты мусяць валодаць досведам даследчай працы.

Заяўкі на гранты прымаюцца на працягу ўсяго года. Падрабязнасці - тут.

Паводле Platfor.ma.