Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы

Журналісты, якія жадаюць працаваць над расследаваннямі ў галіне экалогіі і навакольнага асяроддзя, могуць падаць заяўку на гэтыя гранты.

Цэнтр "GRID-Arendal" у супрацоўніцтве з Праграмай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (UNEP) і нарвежскай фундацыяй для свабоднай прэсы і расследаванняў "SKUP" прапануе 2 гранты памерам 25 тыс. нарвежскіх крон (каля 3-х тыс. даляраў ЗША) журналістам, якія плануюць у 2016 годзе ажыццявіць расследаванні арганізаваных злачынстваў у сферы навакольнага асяроддзя.

Журналісцкія гісторыі могуць быць прысвечаны тэмам нелегальных і забароненых законамі:

- лесанарыхтовак,

- рыбалоўства,

- палявання і гандлю дзікімі жывёламі.

- здабычы карысных выкапняў,

- звалцы, перавозу і гандлю таксічнымі адкідамі.

Гранты прызначаны на пакрыццё выдаткаў на інфармацыйны пошук падчас журналісцкага расследавання (падарожжы, запісы інтэрв'ю з крыніцамі, дакументаванне рэчаіснасці і інш.).

Кандыдаты мусяць даслаць:

  • CV,
  • 2 рэкамендацыйныя лісты і спасылкі на мінулыя публікацыі,
  • план публікацыі (папярэднія даследаванні тэмы / напрацоўкі з даведачнай інфармацыяй пра праблему, уяўленнем пра стратэгію матэрыялу, яго герояў, месца дзеяння і г.д.).

Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: yemelin@grida.no (да Валянціна Ямеліна - прадстаўніка "GRID-Arendal").

Дэдлайн - 1 лістапада 2015 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Ijnet.org.