Гранты на падтрымку перасяленцаў з Украіны

Фундацыя "The Bearr Trust" (Брытанія) фінансуе праекты псіхалагічнай падтрымкі людзей, якія рушылі на новае месца жыхарства ў выніку канфлікту ва Ўкраіне. Фундацыя падтрымлівае ініцыятывы па схеме малых грантаў памерам да 2-х тыс. фунтаў стэрлінгаў, пры гэтым грант мусіць скласці ня больш за 50 адсоткаў агульнага кошту праекта. Заяўнікі мусяць прадставіць кошт праекту ў фунтах стэрлінгах, але гранты могуць быць атрыманымі ў фунтах стэрлінгаў, далярах альбо еўра (атрымальнік будзе несці выдаткі на канвертаванне валюты). Тэрмін праектаў - 6 месяцаў з моманту атрымання сродкаў. Мэты праграмы: заахвочванне НДА да абмену досведам, каардынацыя і супрацоўніцтва паміж НДА і іншымі арганізацыямі, якія працуюць з мэтавымі групамі, падключэнне дзяржаўных інстытуцый да вырашэння праблемаў.

Заяўкі на ангельскай мове неабходна даслаць да 1 сакавіка 2015 года на электронную скрыню: info@bearr.org (тэма ліста: "SGS 2015-bid").

Заяўка павінна складаць ня больш за за 2 старонкі А4 і ўключаць наступную інфармацыю:

  • назва НДА, адрас, тэлефон, е-мэйл;
  • прозвішча і пасада аўтара заяўкі;
  • кароткае апісанне місіі і мэтаў арганізацыі;
  • сціслае апісанне арганізацый-партнёраў, іх місіі і мэтаў;
  • кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя мэты праекту, сціслае апісанне дзеянняў, якія мусяць быць падтрыманы;
  • пажаданыя вынікі праекту і крытэры ацэнкі вынікаў;
  • якім чынам праца над праектам адпавядае мэтам арганізацыі і мэтам фундацыі;
  • агульны бюджэт праекту з пазнакай унёскаў "The Bearr Trust" і заяўніка-НДА і іншых арганізацыяў-партнёраў;
  • тлумачэнне выдаткаў бюджэту: колькасць людзей, задзейнічаных у праекце (супрацоўнікаў НДА, валанцёраў і г.д.), колькасць дзён праекту, штодзённая аплата працы (мясцовы ўзровень).

Шорт-ліст заяўнікаў фундацыя "The Bearr Trust" сфарміруе да пачатку красавіка 2015 года. Да гэтага часу фундацыя можа звязацца з кандыдатамі для ўдакладнення інфармацыі.