Гранты Getty Images для фотажурналістаў

Амерыканская фотаагенцыя Getty Images прапануе гранты для фотажурналістаў. Заяўку на фінансаванне могуць падаць фатографы, якія працуюць над значнымі для журналістыкі і ўдасканалення свайго майстэрства праектамі. Мэта конкурсу "Grants for Editorial Photography" - падтрымка асвятлення значных грамадскіх, палітычных і культурніцкіх тэм.

Агенцыя прапануе 5 грантаў памерам у 10 тыс. даляраў ЗША.

Кандыдаты мусяць прадставіць сціслае рэзюмэ, апісанне фотапраекту (500 словаў), 20-25 фатаграфій для ўзору. Дэдлайн - 18 траўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.

Паводле IJnet.org.