Гранты Фонда правоў чалавека і Нідэрландcкага Фонда рэгіянальнага партнёрства - Матра

Фонд правоў чалавека і Нідэрландcкi Фонд рэгіянальнага партнёрства - Матра  (НФРП - МАТРА) прапануюць гранты ў мэтах падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Памеры грантаў - не больш за 25 тыс. еўра. Амбасада Каралеўства Нідэрландаў пакідае за сабой права прысуджаць большыя сумы грантаў у выключных выпадках.

Удзел у конкурсе могуць узяць толькі няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку незалежныя СМІ.

Для таго, каб мець права на атрыманне грантаў "Матра", праекты мусяць спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную актыўную грамадзянскую супольнасць. Нідэрландcкi Фонд рэгіянальнага партнёрства - Матра падтрымлівае ініцыятывы, скіраваныя на:

  • умацаванне вяршэнства закона;
  • прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
  • умацаванне грамадзянскай актыўнасці;
  • замацаванне здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі;
  • пашырэнне ролі інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадзянскiм грамадстве;
  • змяненне стаўлення грамадства да правоў чалавека.

 

Мэтай Фонду правоў чалавека ёсць падтрымка ініцыятыў, якія спрыяюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў груп людзей, якія могуць падвяргацца дыскрымінацыі. Амбасада Каралеўства Нідэрландаў будзе адбіраць на фінансаванне прапановы праектаў, скіраваныя на:

  • абаронцаў правоў чалавека;
  • роўныя правы для жанчын;
  • роўныя правы для ЛГБТ;
  • свабоду слова і Інтэрнэту, рэлігіі і перакананняў, друку;
  • правы чалавека і развіццё;
  • бiзнес i абарону правоў чалавека.

Тэрмін праектаў мусіць складаць 12 месяцаў. Праекты павінны ўлічваць мясцовыя патрэбы.

Выключна дабрачынныя дзейнасці - такія, як медыцынская дапамога ці ахвяраванні ежы, - не разглядаюцца ў якасці структурнага ўкладу у працэс рэформаў.

Дэдлайн - 23:59 3 сакавіка 2016 года.

Падрабязная інфармацыя пра працэс падачы заяўкі і конкурс - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да спадара Войцэха Бародзіча-Смалiнскага праз е-мэйл: WAR-Belarus@minbuza.nl, w.borodzicz-smolinski@minbuza.nl.

Крыніца Poland.NlEmbassy.org