Гранты Цэнтра Рэдфардаў для кінадакументалістаў

Цэнтр Рэдфардаў (ЗША) пры падтрымцы фонда "The New York Community Trust" прапануе гранты кінадакументалістам-пачаткоўцам, якія хочуць спрыяць пазітыўным зменам і палепшыць дасведчанасць грамадскасці пра экалагічныя праблемы, прапанаваць дзеянні па іх вырашэнні.

Дакументальныя кінастужкі маюць распавесці гісторыі людзей, якія валодаюць глыбокім поглядам на значныя экалагічныя праблемы. Фільмы мусяць даць гледачам надзею на змяненні сітуацыі.

Пяць стыпендыятаў (аўтарскіх каманд) атрымаюць па 15 тыс. даляраў ЗША, камеру GoPro Hero 4 Black, кансультатыўную дапамогу.

Дэдлайн - 10 жніўня 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

 

 

 

Паводле IJnet.org.