Грамадзянская Беларусь: Трэнерская падтрымка мясцовых ініцыятыў

Чэшская няўрадавая арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" прапануе доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ў справе рэалізацыі новых ініцыятыў у Беларусі. Падтрымка разлічана на пачаткоўцаў і скіравана на прафесійны рост і паляпшэнне якасці дзейнасці.

Арганізацыя таксама прапануе фінансавую падтрымку на рэалізацыю мясцовых ініцыятыў маладым суполкам.

У межах падтрымкі можна:

- вызначыць моцныя і слабыя бакі групы / ініцыятывы,

- распрацаваць з дапамогай трэнераў індывідуальны план развіцця на пэўны пэрыяд (ён можа ўключаць серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці),

- рэалізаваць міні-праект,

- прайсці стажыроўку ў Чэхіі (толькі наёбольш актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі атрымаюць такую магчымасць, стажыроўка ўключае знаёмства з чэскімі калегамі, лакальнымі ініцыятывамі і іх досведам працы).

"Грамадзянская Беларусь" не супрацоўнічае са спартовымі аб’яднаннямі, актыўнымі палітыкамі, суполкамі, якія займаюцца распаўсюдам рэлігіі, альбо з тымі , хто ўжо мае фінансаванне сваіх праектаў. У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні.

Для заяўкі можна даслаць ліст з пазначэннем назвы ініцыятывы, рэгіёну, е-мэйла, кантактнага тэлефона на адрас: info@civicbelarus.eu.

Дэдлайн - 7 сакавіка 2016 года.

 

Паводле Adukacyja.info.