Грамадзянская Беларусь: Трэнерская падтрымка ініцыятыў (Чэхія)

Чэшская няўрадавая арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" ладзіць  конкурс па доўгатэрміновай трэнерскай падтрымцы новых ініцыятыў.

 

Запрашаюцца ўдзельнікі маладых ініцыятыў, "жадаючыя змяніць родны горад, краіну і г.д.".

"Грамадзянская Беларусь" прапануе досвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Экспертная падтрымка аказваецца па наступных кірунках:

  • Дыягностыка: вызначэнне моцных і слабых бакоў групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў працы, якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць свае перавагі),
  • Індывідуальны план: кожная група распрацуе з дапамогай экспертаў індывідуальны план працы/развіцця на пэўны перыяд (акі план можа ўключаць серыю адукацыйных мерапрыемстваў па развіцці ініцыятывы, павышэнні эфектыўнай дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі),
  • Рэалізацыя міні-праекта: навучанне працы і дапамога,
  • Стажыроўкі ў Чэхіі: для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэч з чэшскімі калегамі, знаёмства з мясцовымі ініцыятывамі і досведам працы.

"Грамадзянская Беларусь" ставіць мэтай прафесійны рост ініцыятыў, паляпшэнне якасці іх дзейнасці, а таксама іх фінансавую падтрымку.

Удзельнікамі праграмы не могуць стаць:

- aктыўныя палітыкі,

- спартовыя аб'яднанні,
- людзі ці групы, галоўнай задачай якіх ёсць прамоўцыя рэлігіі,

- удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна альбо ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

У абгрунтаваных выпадках могуць быць зроблены выключэнні.

Жадаючыя прыняць удзел мусяць ліставаць на е-мэйл: info@civicbelarus.eu. У электронным лісце неабходна пазначыць кантактныя дадзеныя: назву ініціатывы, регіён, е-мэйл, нумар тэлефона.

Дэдлайн - 15 жніўня 2015 года.

 

Паводле AMPby.org.