Грамадзскі Балонскі камітэт: Маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў студэнтаў

Грамадзская ініцыятыва па садзейнічанні ўступленню Беларусі ў Балонскі працэс "Грамадзскі Балонскі камітэт" запрашае студэнтаў, выпуснікоў і зацікаўленых грамадзскіх актывістаў да ўдзелу ў якасці назіральнікаў ў маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабод студэнтаў.

Маніторынг будзе ажыццяўляцца ў бягучым навучальным годзе. Для ўдзелу валанцёры маюць запоўніць заяўку да 31 кастрычніка 2014 года. Таксама жадаючыя могуць запоўніць апытальнік ці анкету і даслаць дакумент на электронную паштовую скрыню monitoring.bk@gmail.com.

Удзельнічаць у маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабод студэнтаў можна ананімна - праз запаўненне адмысловай анкеты.

Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны "Грамадзскім Балонскім камітэтам" у партнёрстве з моладзевай няўрадавай арганізацыяй "Студэцкая Рада" і міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь". Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да арганізатараў праз e-mail: monitoring.bk@gmail.com.

Паводле adukacyja.info