Google: Студэнцкі конкурс AdMob

Google запрашае студэнтаў з усяго свету ўдзельнічаць у конкурсе AdMob Student App Challenge.

Вітаюцца студэнты, якія маюць ідэі файных мабільных дадаткаў. Удзельнікі конкурсу маюць шанц: стварыць свой мабільны дадатак; даведацца, якім чынам яго манетызаваць і зрабіць прыбытак; выйграць цікавыя прызы.

Пераможца конкурсу ў якасці ўзнагароды атрымае вандроўку ў Сан-Францыска і наведае штаб-кватэру Google ў Маунцін-В'ю ў Сілікованавай даліне (Злучаныя Штаты). Мабільнае прыстасаванне пераможцы конкурсу будзе размешчана на Google Play Store.

Чатыры рэгіянальныя фіналісты конкурсу атрымаюць у падарунак дэвайсы ад Google, іх прыстасаванні будуць размешчаны на сайце AdMob. З правіламі конкурсу можна азнаёміцца на гэтай старонцы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістраваць каманду (1-5 чалавек) і абраць яе лідэра. Дэдлайн - 28 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле MladiInfo.eu.