Глабальны медыяфорум DW (Германія)

22-24 чэрвеня 2015 года ў Боне (Германія) адбудзецца "Глабальны медыяфорум Deutsche Welle 2015". Выданне "Orange Magazine" для асвятлення мерапрыемстваў форуму шукае 10 валанцёраў 18-30 гадоў (фатографаў, відэааператараў, журналістаў). Выданне падтрымлівае маладых журналістаў і займаецца медыяадукацыяй.

Арганізатары аказваюць візавую падтрымку абраным кандыдатам, кампенсуюць выдаткі на падарожжа, забяспечваюць харчаванне і пражыванне.

Вітаюцца кандыдаты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджану, Турцыі, Егіпту, Тунісу, Марока, Ізраілю, Алжыру, Іарданіі, Лівану, М'янмы, В'етнаму, Шры-Ланкі, Ганы, Нігерыі, Руанды, Кеніі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Усе кандыдаты мусяць выдатна валодаць вуснай і пісьмовай ангельскай мовай.

Патрабаванні да фатографаў:

  • уласная фотатэхніка,
  • прафесійны досвед.

Кандыдаты-фатографы мусяць прадставіць CV і партфоліа з фотаздымкамі. Падчас форуму фатографы мусяць рабіць здамкі для сайтаў, сацыяльных сетак і часопісаў, афармляць іх і апрацоўваць у "Photoshop/Aperture" для публікацыі ў добрай якасці.

Патрабаванні да відэажурналістаў:

  • досвед відэаздымак,
  • навыкі апрацоўкі відэа.

Відэажурналісты маюць прадставіць CV і прыклады відэпрац. "Відэакаманда" мусіць стварыць 3-5 матэрыялаў пра асноўныя падзеі і галоўных дзеючых асоб форуму.

Патрабаванні да мультымедыйных журналістаў:

  • досвед працы ў сацыяльных медыя,
  • наяўнасць блога альбо Twitter-акаўнта.

Мультымедыйныя журналісты мусяць прадставіць рэзюме і/або прыклады блога/Twitter/Facebook або іншай вашай старонкі ў сацыяльных медыя. Задача мультымедыйных журналістаў - весці "дзённікі" форуму на сайце "Orange Magazine", у LinkedIn, Instagram, Infogram, Pinterest, SoundCloud, Facebook і Twitter.

Патрабаванні да анлайн- і журналістаў друкаваных СМІ:

  • прафесійны досвед,
  • апісанне ідэі артыкула на тэму "Media and foreign policy in digital age" (каля 300 словаў, неабходна адказаць на наступныя пытанні: "Якая Ваша ідэя артыкула? Як яна звязана з тэмай форуму? Як Вы будзеце даследаваць тэму? У каго Вы плануеце ўзяць інтэрв'ю?").

Кандыдатам-журналістам неабходна прадставіць рэзюмэ і прыклады сваіх матэрыялаў.

Абраныя кандыдаты павінны будуць асвяціць падзею ў сваіх лакальных медыя і ў "Orange Magazine".

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-анкету і даслаць рэзюмэ на е-мэйл: applications@orangemagazine.eu. Рэзюмэ і заяўка павінны быць напісаныя па-ангельску.

Дэдлайн - 12 красавіка 2015 года.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на эл. пошту: t.ilves@orangemagazine.eu (спадарыня Triin Ilves), a.valmero@orangemagazine.eu (спадарыня Anna Valmero).

Поўная інфармацыя пра мерапрыемства размешчана тут.

 

Паводле Adukacyja.info.