GFPS: Стыпендыі для навучання ў Германіі

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі для навучання ў Германіі.

Тэрмін фінансавай падтрымкі - красавік-жнівень 2016 года (летні семестр).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- грамадзянства Рэспублікі Беларусь,

- навучанне ў беларускай вну (вучыцца як мінімум на 3-м курсе).

Кандыдаты мусяць:

- добра валодаць нямецкай мовай,

- займацца грамадскай/сацыяльнай/культурніцкай дзейнасцю ў Беларусі,

- мець паспяховасць у вучобе,

- жадаць бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам.

Стыпендыяты будуць атрымліваць фінансаванне на жыццё ў Германіі, арганізатары кампенсуюць выдаткі на візу/рэгістрацыю.

Суіскальнікі стыпендый маюць падаць анлайн-заяўку. Дэдлайн - 9 лістапада 2015 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: belarus@gfps.org. Падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.