GFPS: Стыпендыі для беларусаў (Польшча)

Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый "GFPS-Polska" прапануе студэнтам з Беларусі стыпендыі на навучанне ў Польшчы ў зімовым семестры 2016-2017 года (з кастрычніка па люты).

Стыпендыяльная праграма ўключае:

- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

- працу над уласным навуковым ці культурніцкім праектам;

- наведванне заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

- падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

- удзел у семінарах,

- стыпендыю ў памеры 1,45 тыс. польскіх злотых.

Суіскальнікі мусяць даслаць:

- анкету;

- матывацыйны ліст і план побыту ў Польшчы (на польскай мове);

- даведку з навучальнай установы з пазначэннем сярэдняга бала;

- сертыфікат (або копію) на веданне польскай мовы.
Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2016 года праз е-мэйл: stypendia-by@gfps.pl. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Крыніца: 3sektar.by.