Гендэрныя перспектывы: Вакансія спецыяліста па сувязях з грамадскасцю (Мінск)

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гендэрныя перспектывы" (Беларусь) шукае спецыяліста па сувязях з грамадскасцю (на частковую занятасць).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя ў галіне журналістыкі;

- досвед адмістравання вэб-сайтаў (платформы "Joomla!", "1С Bitrix") і прамоўцыі ў Сеціве;

- веданне рынку СМІ Беларусі;

- досвед рэдагавання;

- веданне метаду вызначэння мэтавай аўдыторыі, планавання і правядзення PR-кампаніі і г.д.

Вітаюцца: адказнасць, уменне працаваць у камандзе.

Умовы працы - 4 дні на тыдзень, з 9:30 да 18:00, штомесячны заробак складае 6 мільёнаў беларускіх рублёў.

У працоўныя абавязкі ўваходзяць:

- праца з рэкламнымі агенцыямі і сродкамі масавай інфармацыі;

- развіццё сувязей са СМІ;

- падрыхтоўка прэс-рэлізаў, тэкстаў прамоў, артыкулаў і інш.);

- падрыхтоўка і маніторынг PR-кампаній;

- прасоўванне арганізацыі ў Сеціве.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ і спасылкі на свае аўтарскія матэрыялы на электронную скрыню: info@genderperspectives.by.

Дэдлайн - 19 траўня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле GenderPerspectives.by.