Гендэрныя перспектывы: Вакансія спецыяліста па арганізацыі мерапрыемстваў (Мінск)

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гендэрныя перспектывы" прапануе вакансію спецыяліста па правядзенні мерыпраемстваў.

Патрабаванні да кандытаў:

- вышэйшая адукацыя,

- досвед арганізацыі адукацыйных публічных мерапрыемстваў -  мінімум 2 гады,

- арганізатарскія навыкі і навыкі планавання,

- уменне працаваць з бюджэтам, статыстыкай,

- валоданне Excel, асновамі справаводства, дзелавой камунікацыі.

Вітаецца свабоднае валоданне ангельскай мовай, адказнасць за рэзультаты працы, увага да дэталяў, пісьменнасць, акуратнасць.

У працоўныя абавязкі ўваходзяць:

- арганізацыя семінараў, круглых сталоў, трэнінгаў (у тым ліку міжнароднага ўзроўню),

- тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў (узгадненне і падрыхтоўка дакументацыі, справаздач і да т.п.),

- правядзенне тэндерных конкурсаў,

- каардынацыя рэгіянальных трэнераў арганізацыі,

- паштовая карэспандэнцыя, передача дакументаў і інш.

Умовы працы - частковая занятасць (з панядзелка па чацвер з 9:30 па 18:00). Выпрабавальны тэрмін - 2 месяцы.

Кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ на е-мэйл: info@genderperspectives.by.

Дэдлайн - 7 сакавіка 2016 года. Поўная інфармацыя - тут.

 

Паводле GenderPerspectives.by.