Gazeta Wyborcza: Лекцыя пра сацыяльныя кампаніі (Мінск)

"Прэс-клуб Беларусь" запрашае на лекцыю і майстар-клас Ганны Калтуновіч (выданне Gazeta Wyborcza, Польшча), прысвечаныя сацыяльным кампаніям у медыя і СМІ.

Мерапрыемствы ладзяцца ў Мінску.

Польскі медыяспецыяліст распавядзе пра тэхналогіі і досвед  ажыццяўлення сацыяльных рэформ праз масштабныя сацыяльныя кампаніі ў медыя і сродках масавай інфармацыі. Удзел - бясплатны, па рэгістрацыі.

Праграма мерапрыемстваў:

1. 26 лютага 2016 года а 17-й гадзіне - лекцыя пра гучныя акцыі газеты, якія наўпрост паўплывалі на ўзровень і якасць жыцця палякаў. Ганна Калтуновіч распавядзе, як прыцягнуць да ўдзелу ў сацыяльнай кампаніі мясцовы й міжнародны бізнэс, няўрадавыя арганізацыі ды прадстаўнікоў уладаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца анлайн. Дэдлайн - 25 лютага 2016 года.

2. 27 лютага з 10 да 13 гадзін - майстар-клас "Прыдумай ды распрацуй сацыяльную кампанію для свайго медыя". Удзельнікі мерапрыемства ацэняць патрэбы сваёй аўдыторыі, распрацуюць план, сцэнар і вызначаць інструменты акцыі для свайго сродку масавай інфармацыі, а таксама сплануюць рэзультаты кампаніі. Каб зарэгістравацца на майстар-клас, неабходна запоўніць анлайн-анкету. На сустрэчу будуць адабраны 12-15 прадстаўнікоў мясцовых, рэгіянальных і нацыянальных беларускіх выданняў.

Сустрэчы ладзяцца на польскай мове з паслядоўным перакладам на рускую.

Мерапрыемствы пройдуць па адрасе: Мінск, вул. В.Харужай, 3, офіс 601. Дадатковая інфармацыя - тут.

 

Паводле: Press-Club.by.