Gaude Polonia: Стыпендыі міністэрства культуры Польшчы

Міністэрства культуры Польшчы запрашае маладых творцаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме "Gaude Polonia". Праграма скіравана на развіццё міжкультурнага дыялога і наладжванню сувязей паміж Польшчай і суседнімі краінамі.

Вітаюцца кандыдаты з Беларусі і Ўкраіны. Стыпендыі разлічаны на 6 месяцаў (з 1 лютага па 31 ліпеня кожнага года).

Да ўдзелу запрашаюцца творцы з наступных сфераў:

  1. кінематаграфія,
  2. фатаграфія,
  3. тэатр,
  4. выяўленчае мастацтва,
  5. мастацтвазнаўства,
  6. літаратурнае мастацтва, пераклад,
  7. захаванне помнікаў.

Стыпендыя складае 3,5 тыс. польскіх злотых у месяц. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ўдзельнікаў праграмы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў),
  • вышэйшая адукацыі,
  • значныя дасягеннні ў прафесійнай сферы,
  • базавае валоданне польскай мовай.

Дэдлайн - 15 кастрычніка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра праграму "Gaude Polonia" размешчана тут. Формы дакументаў для заяўкі і апісанне ўмоў конкурсу - на гэтай старонцы.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (тэл.: + 48 22 210 01 21, е-мэйл: bogumila.berdychowska@nck.pl) альбо ў Польскі інстытут у Мінску (тэл.: (017) 200 63 78, 200 95 81, вул. Валадарскага, 6).

 

Паводле Adukacyja.info.