Гарвардскі ўніверсітэт: Стыпендыі на інавацыі ў журналістыцы (ЗША)

Гарвардскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі журналістам на даследаванні інавацый у медыясферы.

Фонд Німана для журналістаў і Цэнтр Беркмана па развіцці Інтэрнэту і грамадства прапануюць мінімум адно месца для стажора.

Кандыдаты мусяць прадставіць праект, які закранае інавацыі ў галіне лічбавай журналістыкі. Прыкладамі такіх праектаў могуць быць прапановы пра новыя крыніцы прыбытку, стварэнне новых інструментаў для журналісцкай працы, даследаванне мадэлей спажывання навін.

Звычайны памер стыпендыі - 65 тыс. даляраў ЗША. Апроч стыпендыі, стажору будзе аплочана жыллё, дагляд за дзіцём, медыцынская страхоўка.

Заяўкі неамерыканскіх журналістаў прымаюцца да 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org