Гарвардскі ўніверсітэт: Ініцыятыва Weatherhead па глабальнай гісторыі

Ініцыятыва "Weatherhead" па глабальнай гісторыі ў Гарвардзе падтрымлівае выдатных навукоўцаў, праца якіх скіравана на пашырэнне цікавасці да вывучэння сусветнай гісторыі.

Інітыятыва мае на мэце стварыць супольнасць навукоўцаў, зацікаўленых у сістэматычным кантролі падзей, якія разгортваюцца ў свеце, і прапануе прааналізаваць культурныя, эканамічныя, экалагічныя, палітычныя і дэмаграфічныя сувязі сярод сусветных супольнасцей.

Запрашаюцца кандыдаты з усяго свету - асабліва па-за межамі Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі, - каб стварыць глабальны дыялог па сусветнай гісторыі.

Кандыдаты мусяць даслаць наступныя дакументы:

- CV;

- суправаджальны ліст, дзе неабходна распавесці пра Вашую акадэмічную сферу і абраную тэму даследавання;

- заяву-паведамленне з выкладам даследавання, яго інтэлектуальных мэтаў і спланаванай метадалогіі (максімум 3 старонкі).

Гадавая стыпендыя на навучанне складае да 50 тыс. даляраў ЗША.

Кандыдатам неабходна падаць заяўку да 15 снежня 2015 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: jbarnard@fas.harvard.edu. Больш падрабязная інфармацыя пра ініцыятыву - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.