Галерэя Ў: Майстар-клас Назарэта Караяна пра зваротную сувязь у распрацоўцы праекта (Мінск)

30 верасня, 1-2 кастрычніка 2016 года ў мінскай Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе майстар-клас Назарэта Караяна "Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз". Запрашаюцца куратары, арт-крытыкі, мастакі, якія задзейнічаны ў рэалізацыі праектаў, а таксама маюць свае канцэптуальныя абгрунтаванні для ўвасаблення будучых праектаў у сферы сучаснага мастацтва.

Для удзелу неабходна да 28 верасня 2016 года даслаць СV і партфоліа на е-мэйл: info@ygallery.by (з тэмай ліста "Куратарская школа_удзел у курсе Назарэта Караяна").

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі "Ў" (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) 30 верасня з 18:00 па 21:00, 1-2 кастрычніка з 10:30 па 12:30. Удзел бясплатны. Падрабязнасці тут.

Паводле: Ygallery.by