Галерэя Ў: Курс грузінскай творчай групы Bouillon (Мінск)

 

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск) запрашае на бясплатны адукацыйны курс грузінскай творчай суполкі "Bouillon" (франц. "булён" - рэд.).

Бясплатны курс "На старт, увага, марш!" прысвечаны сучаснаму мастацтву перформансу.

Пачатак навучання - 16 лістапада 2016 года. На працягу 6 дзён навучэнцы атрымаюць неабходныя навыкі і будуць працаваць над уласным перформансам. Запрашаюцца ўсе ахвочыя ва ўзросце ад 18 гадоў.

Увага: усе навучэнцы самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для сваёй працы ў майстэрні і рэалізацыі выніковага творчага праекта.

Дэдлайн набору на курс - 14 лістапада 2016 года. Кандыдаты мусяць адправіць матывацыйны ліст (0,5 старонкі) на е-мэйл: info@ygallery.by (з тэмай ліста "Майстэрня групы Bouillon").

 

 

Падрабязнасці тут.

 

Паводле Ygallery.by