Гадавыя стыпендыі для навукоўцаў і даследчыкаў (Берлін)

Акадэмічны фонд Палаты прадстаўнікоў парламента Берліна (Германія) прапануе гадавыя стыпендыі для маладых навукоўцаў.

Удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме могуць даследчыкі з Францыі, Брытаніі, Злучаных Штатаў і былых савецкіх рэспублік.

Крытэры адбору стыпендыятаў - прафесійная кваліфікацыя і грамадзянская дзейнасць.

Стыпендыяты маюць магчымасць атрымаць навуковы досвед, бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай.

Памер стыпендыі для выпукнікоў вышэйшых навучальных устаноў складае 1,1 тыс. еўра, для даследчыкаў - 1,63 тыс. еўра на месяц і ўключае кошт арэнды ў берлінскім Міжнародным навучальным цэнтры. Арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі.

Кандыдаты мусяць даслаць анкету на е-мэйл: studienstiftung@parlament-berlin.de. Альбо на паштовы адрас:

Studienstiftung des
Abgeordnetenhauses von Berlin
Niederkirchnerstr. 5
D-10111 Berlin

Дэдлайн - 15 снежня 2015 года. Апісанне стыпендыяльнай праграмы - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.