Фундатарская праграма Рады паўночных краін для НДА рэгіёну Балтыі

Рада паўночных краін прапануе фінансаванне ў межах праграмы падтрымкі міжнародных сумесных праектаў у рэгіёне Балтыі. Праграма скіравана на прасоўванне ды заахвочванне супрацоўніцтва паміж недзяржаўнымі арганізацыямі Беларусі, Польшчы, Расіі, паўночных краін і краін Балтыі. Памер гранту залежыць ад масштабу дзейнасці і колькасці партнёраў - максімальная сума складае паўмільёны дацкіх крон у год.

Фінансавая падтрымка аказваецца на дзейнасць у вырашэнні праблемаў у наступных сферах:

  • ахова навакольнага асяроддзя;
  • дэмакратычнае развіццё;
  • транспамежнае супрацоўніцтва;
  • пабудова й развіццё сектавага супрацоўніцтва (Network Building).

Падаць заяўку на атрыманне гранту можа недзяржаўная арганізацыя з любой краіны Балтыі. Прапанаваны праект мусіць уключаць: 1) аднаго партнёра з паўночнай краіны (уключаючы заяўніка); аднаго партнёра з Літвы, Эстоніі, Латвіі альбо Польшчы; аднаго партнёра з Беларусі або з паўночна-заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі.

Заяўкі прымаюцца на ангельскай мове ў лічбавай форме. Дэдлайн - 31 траўня 2016 года. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, глядзіце гэтую старонку альбо тут. Даведкі па тэл.: +45 33 96 02 00, е-мэйл:  izbu@norden.org (спадарыня Izabela Butenko).

Паводле FundsForNGOs.org.