Фундацыя Thalie Art: Рэзідэнцыя для мастакоў і куратараў (Брусель)

Фундацыя Thalie Art падтрымлівае сацыяльныя праекты сучаснага мастацтва і прасоўвае міжкультурніцкія абмены. Установа прапануе рэзідэнцыю ў 2017 годзе ў Бруселі (Бельгія) мастакам і куратарам, якія працуюць у кірунку грамадскіх тэм. Вітаюцца творцы, якія ажыццяўлялі міжнародны праект у галіне візуальнага мастацтва ці танцу.

Тэрмін праграмы - да 4-х месяцаў. Фундацыя выдаткоўвае сродкі на творчы праект у памеры да 4 тыс. еўра, штомесячная стыпендыя складае 600 еўра, праграма ўключае пакрыццё выдаткаў на вандроўку ў Бельгію, арганізацыя забяспечвае пражыванне ў пакоі з агульнай кухняй і да т.п. Унёсак за падачу заяўкі складае 12 еўра.

Кандыдаты мусяць прадставіць:

- апісанне творчага праекта (максімум 300 слоў);

- партфоліа (у фармаце pdf з лінкамі ў Vimeo, Youtube, інш.);

- рэзюмэ;

- 2 рэкамендацыі аб узроўні працы і творчага развіцця.

Заяўку неабходна даслаць на е-мэйл: residence@thalieartfoundation.org. Даведкі праз электронную пошту: info@thalieartfoundation.org. Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле ThalieArtFoundation.org, CulturePartnership.eu.