Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра: Праграма для маладых лідараў Усходняга партнёрства, Расіі

Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (Германія) запрашае на праграму маладых і таленавітых лідараў у галіне палітыкі, права, развіцця грамадзянскай супольнасці, эканомікі, медыя і навукі. Праграма спланавана для кандыдатаў краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) і Расіі. Навучанне па праграме пройдуць каля 100 удзельнікаў - блогераў, экспертаў недзяржаўных арганізацый, палітыкаў, журналістаў, маладых навукоўцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана ці Расіі;

- узрост да 35 год;

- мінімум - ступень бакалаўра;

- пацверджанне актыўнасці ў палітычнай моладзевай арганізацыі, няўрадавай арганізацыі, фундацыі або навуковай інстытуцыі, сацыяпалітычная ангажаванасць;

- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні B2 (будзе спраўджана на Skype-сумоўі);

- гатоўнасць удзельнічаць у разнастайных семінарах на працягу трох бліжэйшых гадоў (прыблізна па чатыры 3-дзённых семінары на год у Кішынёве, Кіеве, Вільнюсе, г.д.).

Праграма скіравана на міжрэгіянальны і "міжсектарны" абмен: разуменне кааперацыі і ўзаемаадносін паміж палітычнымі партыямі, НДА, журналістамі, акадэмічнымі коламі як неабходнасць для фарміравання рэформаў.

Фундацыя пакрывае выдаткі на візу, падарожжы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў семінараў.

Тэмы навучання: лідарскія якасці і арганізацыйная структура, палітычная камунікацыя і празрыстасць, менеджмент праектаў. Навучэнцы атрымаюць уяўленне пра еўрапейскія каштоўнасці, структуру інстытутаў Еўразвязу, заканатворчасць і лабізм, міжнароднае і нацыянальнае права, структуру НАТА і ролю альянсу, замежную палітыку Еўразвязу ў геапалітычным кантэксце, прадухіленне рэгіянальных канфліктаў, сацыяльную рынкавую гаспадарку, адносіны паміж Еўразвязам і Еўразійскім саюзам, падыходы да фіскальных і эканамічных рэформ, інш.).

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анлайн-анкету.

Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Падрабязней - тут.

 

Паводле KAS Belarus.