Фундацыя Alexia (ЗША): Гранты для фатографаў

Фундацыя "Alexia" (ЗША) прапануе гранты для прафесійных фатографаў, студэнтаў і аспірантаў.

Прафесійныя фатографы мусяць прадставіць аўтарскія праекты, якія "спрыяюць міру і міжкультурнаму паразуменню". Да разгляду прымаюцца праекты, у якіх выкарыстоўваецца фота, аўдыё, відэа, тэкст, - як плануемыя, так і тыя, над якімі ўжо ідзе праца. Памер гранта складае 20 тыс. даляраў ЗША.

Унёсак удзельніка конкурсу складае 50 даляраў ЗША.

Заяўка падаецца ў фармаце pdf) і ўключае:

1. Сінопсіс праекту (максімум 25 словаў).

2. Апісанне праекту (максімум 3,5 тыс. сімвалаў) без інфармацыі, якая дазваляе ідэнтыфікаваць аўтара: распавядзіце гісторыю з акцэнтам на эмацыйны бок праекту; напішыце, чаму вызначаная тэма з'яўляецца важнай - з улікам каштоўнасцей Фундацыі; патлумачце, якім чынам Вы плануеце рэалізаваць свой праект і якія будуць яго вынікі, што ён зменіць).
3. Рэзюмэ (мусіць уключаць е-мэйл, кантактны тэлефон, адрас, а таксама прозвішчы, пасады і кантактныя тэлефоны 3-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыю).

Для заяўкі неабходна даслаць 20 фотаздымкаў, звязаных з праектам. Калі Вы дасылаеце фатаграфіі, якія не звязаны з праектам, яны маюць быць не старэйшымі за 2 гады.
Тэхнічныя патрабаванні да фатаграфій: JPEG (фармат якасці "medium"),  5 тыс. пікселяў, 72 dpi. Можна даслаць максімум 2 вэб-спасылкі, якія адлюстроўваюць праект альбо блізкую да яго тэму.

Штатныя фатографы мусяць прадставіць пісьмовае пацверджанне з месца працы аб вызваленні (максімум на 3 месяцы - на працягу года альбо запар) для рэалізацыі праекту.

Падаць заяўку неабходна да 22:00 (па мінскім часе) 31 студзеня 2016 года. Пераможцаў конкурсу арганізатары абвесцяць 1 траўня. Падрабязная інфармацыя - тут.

Заяўкі студэнтаў і аспірантаў прымаюцца з 3 лютага да 22:00 (па мінскім часе) 3 сакавіка 2016 года. Студэнцкія гранты ўключаюць навучанне ў Школе па сувязям з грамадскасцю "Newhouse" Сіракузскага ўніверсітэта (ЗША), фінансаванне аўтарскага праекту і грашовыя ўзнагароды для факультэта аспіранта/студэнта. Падрабязнасці - тут.

З парадамі і рэкамендацыямі па напісанні заяўкі можна азнаёміцца на гэтай старонцы.

 

Крыніцы: Znyata.com, AlexiaFoundation.org