Францыск Скарына і сучаснасць - Конкурс для драматургаў (Беларусь)

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы "Беларусбанка" ладзяць конкурс "Францыск Скарына і сучаснасць" на лепшыя драматургічныя творы.

Конкурс прымеркаваны да 525-годдзя са дня нарадзінаў беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, а таксама да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

Мэта конкурсу для драматургаў - узбагачэнне рэпертуару драматычных тэатраў Беларусі, адлюстраванне вялікага гістарычнага значэння асветніцкай дзейнасці Скарыны і яго спадчыны для сучаснікаў.

Намінацыі конкурсу:

  • Гістарычная п'еса.
  • Сучасная п'еса.
  • П'еса па матывах.
  • Інсцэніроўка.
  • Сцэнічная ідэя.

Аўтары-канкурсанты мусяць даслаць творы на е-мэйл: cbdrr@yandex.ru. Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут. Даведкі па тэл.: (029) 136 56 76 (спадар Алесь Марчанка, куратар праекта).

Паводле Budzma.by.