Фотаконкурс Сусветнага банку

Фатографы - прафесіяналы і аматары, - жадаючыя распавесці пра мясцовыя эканамічныя і сацыяльныя праблемы, могуць прыняць удзел у фотаконкурсе Сусветнага банку.

Конкурс "#EachDayISee" у Instagram скіраваны на прыцягненне ўвагі да праблемаў, якія паўсталі перад мясцовымі супольнасцямі ва ўсім свеце.

У фотаконкурсе прымуць удзел фотаздымкі з хэштэгам #EachDayISee, якія будуць размешчаны ў Інстаграме да 13 лютага 2015 года.

20 фатаграфій, якія атрымаюць найбольшую колькасць "лайкаў", будуць апублікаваны ў адмысловай фотакнізе Сусветнага банку, 5 фіналістаў конкурсу атрымаюць узнагароды.

Падрабязнасці размешчаны тут.

 

Паводле Ijnet.org.