Фотаконкурс "PRO-еўрапейскасць"

Рух "За Свабоду" абвяшчае фотаконкурс "PRO-еўрапейскасць". Да ўдзелу ў ім прымаюцца здымкі, што ствараюць у беларусаў пазітыўны імідж Еўропы.

Умовы конкурсу:

1. На дасланых фота абавязкова павінны быць згадкі пра Еўропу ў пазітыўным ключы.

2. Здымкі могуць быць знятыя на фотаздымач, мабільны тэлефон ці іншае прыстасаванне.

У асобнай намінацыі прымаюцца здымкі "селфі" на фоне рэкламы еўрапейскага стылю і еўрапейскай якасці.

Фотаздымкі прымаюцца ў фотаальбом "Фотаконкурс" на старонцы Руху "За Свабоду" ў Facebook альбо па электроннай пошце: info@pyx.by (з пазнакай "Фотаконкурс").
Фотаздымкі неабходна дасылаць да 1 лістапада 2014 года. Вынікі конкурсу журы падвядзе на працягу першага тыдь лістапада.
Пераможца атрымае ў якасці прыза экскурсіўную паездку ў адну з еўрапейскіх краінаў. Фіналісты конкурсу, а таксама пераможца ў намінацыі здымку "селфі" будуць уганараваныя настольнымі гульнямі ("1514", "Разам" і "Паўстанцы").

Паводле pyx.by