Фотаконкурс IREX

Міжнародная некамерцыйная арганізацыя IREX ладзіць штогадовы фотаконкурс. Да ўдзелу запрашаюцца фотааматары і фатографы-прафесіяналы з усіх краін свету. Патрабаванне да ўдзельнікаў - быць ва ўзросце больш за 18 год.

Конкурс мае 5 тэматычных намінацый: 1) пашырэнне правоў і магчымасцей моладзі; 2) выхаванне лідараў; 3) умацаванне грамадскіх інстытутаў; 4) пашырэнне доступу да якаснай адукацыі ды інфармацыі; 5) прыз сімпатый гледачоў.

Пераможца кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз памерам у 250 даляраў ЗША. 

Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць максімум 5 фатаграфій высокай якасці фарматаў "jpeg" (.jpg) альбо ".png". Падаць заяўку на ўдзел можна на гэтай старонцы.

Дэдлайн - 25 красавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: dince@irex.org.

 

Паводле BAJ, IREX.