Forum SYD: Гранты для Беларусі

Шведская арганізацыя грамадзянскай супольнасці "Forum SYD" прапануе праграму грантаў для Беларусі. Праграма скіравана на падтрымку праектаў, якія ладзяць арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а таксама нефармальныя групы і ініцыятывы ў Беларусі ў галіне культуры, грамадзянскай адукацыі, грамадзянскага ўдзелу, дэмакратыі, правоў чалавека, навакольнага асяроддзя, гендэрнай роўнасці і інш.

Беларускія арганізацыі могуць удзельнічаць у праграме самастойна альбо ў партнёрстве са шведскімі арганізацыямі.

Да ўдзелу запрашаюцца некамерцыйныя, непалітычныя, нерэлігійны арганізацыі, якія працуюць у напрамку дэмакратычнага развіцця, заснаванага на роўнай каштоўнасці ўсіх людзей і на паваге правоў чалавека. Беларускія арганізацыі-кандыдаты, групы або ініцыятывы мусяць існаваць ня меньш за 1 год (афіцыйная рэгістрацыя не з'яўляецца абавязковай). Шведскім арганізацыям-партнёрам неабходна праверыць, ці маюць яны права на фінансаванне арганізацыяй "Forum SYD" на сайце.

Заяўкі або канцэпцыі прымаюцца да 15 сакавіка 2015 года (канцэпцыі падаюцца на грант памерам да 10 тыс. еўра, заяўкі - на грант больш за 10 тыс. еўра). Тэрмін выканання заяўленага праекту павінен быць максімум да жніўня 2016 года.

Па пытаннях запаўнення заяўкі і тлумачэннях неабходна звяртацца на е-мэйл: belarus@forumsyd.org.