Форум "Моладзь за гендэрную роўнасць 2016" (Брусель)

 

2-4 сакавіка 2016 года ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі (Бельгія) пройдзе форум "Моладзь за гендэрную роўнасць 2016". Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18-25 год з краін Еўразвяза і краін-суседзяў ЕЗ (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Алжыра, Егіпта, Ізраіля, Іарданіі, Марока, Сірыі, Туніса, Лівіі, Акупаванай Палестынскай Тэрыторыі).

Удзельнікі мерапрыемства змогуць набыць новыя кантакты і абмяняцца досведам у галіне па рэалізацыі праектаў у сферы гендэрнай роўнасці.

У форуме прымуць удзел 25 прадстаўнікоў краін ЕЗ і 5 грамадзян з краін-суседзяў Еўразвяза. Падчас мерапрыемства яны сустрэнуцца з экспертамі і прафесіяналамі.

Нягледзячы на тое, што Еўразвяз прыняў шмат заканадаўчых нормаў для забеспячэння роўных магчымасцей для мужчын і жанчын, дыскрымінацыя па поле і недастатковы прагрэс у гэтай сферы застаюцца. Тэмы форуму: інклюзіўная Еўропа для кожнага, сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе і правы, гвалт супраць жанчын, правы ЛГБТТ, эканамічная незалежнасць, супрацьстаянне антыгендарнаму і антыфеміністычнаму руху.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • матываванасць і дзейнасць у сферы гендэрнай роўнасці і правоў жанчын,
  • добрыя камунікацыйныя якасці,
  • веданне ангельскай мовы і інш.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, падарожжа і пражыванне.

Дэдлайн - 17 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. З дадатковымі пытаннямі можна ліставаць на е-мэйл: s-d.genderequal@ep.europa.eu. Поўная інфармацыя - тут.

 

Крыніца: Edu-Active.com.