Форум маладых прафесіяналаў "Europe Lab" у Літве

23-26 ліпеня 2015 года ў Вільні і Расейняі (Літва) пройдзе форум маладых прафесіяналаў "Europe Lab". Форум ёсць ўнікальнай камунікацыйнай платформай для "праваднікоў" зменаў, якія працуюць у сферы дзяржкіравання, бізнэсу, грамадскіх арганізацый.

Форум "Europe Lab" распачнецца ў Вільні з публічнай дыскусіі на тэму "Праваднікі зменаў: пошук магчымасцяў для трансгранічнага дыялогу".

Тэмы форуму:

- гістарычная памяць і культура памяці: канфлікты ўспрымання,

- трансгранічны рух, візы, міграцыя: еўрапейскія межы ў глабальным свеце,

- пераасэнсаванне гарадской прасторы: новае жыццё закінутых раёнаў,

- карупцыя: агульная бяда ці стымул да прагрэсу?

У межах мерапрыемства запланаваныя некалькі паралельных воркшопаў. Аўтары лепшых сумесных праектаў, распрацаваных падчас сустрэчы, атрымаюць гранты на іх рэалізацыю.

Анлайн-заяўку на ўдзел неабходна запоўніць да 15 траўня 2015 года. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: europelab@eu-russia-csf.org.

 

Паводле Adukacyja.info.