Форум маладых лідараў "Think.BDPST" (Будапешт)

Цэнтр ведаў "Antall József" запрашае ўдзельнікаў з усяго свету на Форум маладых лідараў канферэнцыі "Think.BDPST", якая пройдзе 8-10 сакавіка 2016 года ў Будапешце (Венгрыя). Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 25-35 год, якія неўзабаве стануць дзячамі ў галіне інавацый, даследавання й развіцця.

Мэта форуму - спрыянне дыялогу паміж маладымі інаватарамі, вынаходнікамі ды прадпрымальнікамі - даследчыкамі, маладымі дыпламатамі і спецыялістамі кампаній, што інвестуюць сродкі ў інавацыйныя праекты.

На працягу 3-х дзён удзельнікі форуму будуць мець магчымасць удасканаліць свае лідарскія якасці з дапамогай прафесійных трэнераў. Праз інтэрактыўныя воркшопы арганізаітары форуму ладзяць абмен досведам, лепшымі практыкамі, ідэямі па такіх тэмах форуму, як: сацыяльныя вымярэнні інавацый, новыя праблемы бяспекі ў сучасных тэхналогіях і г.д.

Арганізатары пакрываюць пражыванне, сняданкі і абеды на працягу 3-х дзён, а таксама выдаткі на падарожжа ўдзельнікаў з краін Вышаградскай чацвёркі (Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі) і Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (у тым ліку з Беларусі, Украіны, Малдовы, Славеніі, Румыніі, Босніі і Герцэгавіны, Чарнагорыі, Харватыі, Сербіі, Албаніі, Македоніі, Балгарыі, Аўстрыі, Італіі).

Анлайн-заяўка кандыдата ўключае:

- CV (у pdf-фармаце);

- матывацыйны ліст (неабходна адказаць на пытанні: якія Вашыя чаканні ад Форуму? чаму Вы сабе лічаце маладым лідарам? чаго Вы жадаеце прафесійна дасягнуць? кім сябе бачыце праз 10 год? і г.д.);

- пералік публікацыяў (пры наяўнасці) у галіне інавацый, даследаванняў і развіцця.

Дэдлайн - 22:00 па мінскім часе 20 студзеня 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронную скрыню: ylf@think.bdpst.org. Поўная інфармацыя - тут.

 

Паводле Edu-Active.com.