Форум грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства: Конкурс для НДА

Сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ладзіць конкурс па фінансаванні прапаноў праектаў, скіраванных на падтрымку прыярытэтаў Форуму ў наступных кірунках: дэмакратыя і правы чалавека (дэмакратычнае кіраванне, бяспека і інш.); эканамічная інтэграцыя (транспамежнае супрацоўніцтва і гандль, сельская гаспадарка і інш.); навакольнае асяроддзе, змяненні клімату і энергетыка (устойлівае развіццё, энергетычная бяспека і інш.); сацыяльная палітыка і грамадскі дыялог (абмен досведам развіцця грамадскага дыялогу ў краінах Усходняга партнёрства, сацыяльныя стандарты, палітыка ў сферы працы і занятасці); кантакты паміж людзьмі (моладзь, адукацыя, культурніцкае супрацоўніцтва і інш.). Памер грантаў - 10-25 тыс. еўра, агульны бюджэт конкурсу складае 307,5 тыс. еўра.

Умовы конкурсу і парады для заяўнікаў можна знайсці тут. Больш падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы альбо на сайце Форуму. Дэдлайн - 21 лютага 2016 года.

Па дадатковых кансультацыях можна да 12 лютага ліставаць на е-мэйл: vera.rihackova@eap-csf.eu.

 

Паводле ENPI-Info.eu, 3sektar.by