Фонды Open Society шукаюць ідэйных прадпрымальнікаў

Фонды Open Society прапануюць стыпендыяльную праграму асобам, якія імкнуцца вынаходзіць інавацыйныя і нетрадыцыйныя шляхі вырашэння грамадскіх праблем і фундаментальных сацыяльных выклікаў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты, актывісты, акадэмікі і прафесіяналы з розных сфер. Стыпендыя складае 70 764 - 88 455 еўра на год. У дадатак да яе ўдзельнікі атрымліваюць фінансаванне бюджэту праекту (можа ўключаць выдаткі на вандроўкі, візы, канферэнцыі, даследаванні, гатэлі і да т.п.).

Дэдлайн - 7 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Даведкі - праз е-мэйл: OSFellows@opensocietyfoundations.org. Поўная інфармацыя пра прапанову - тут.

 

Паводле MladiInfo.eu.